Стваловыя клеткі

Ствало́выя кле́ткі[1], камбіяльныя клеткі[1] — недыферэнцаваныя (няспелыя) клеткі, ёсць ва ўсіх мнагаклетачных арганізмах. Стваловыя клеткі здольныя самаабнаўляцца, утвараючы новыя стваловыя клеткі, дзяліцца з дапамогай мітозу і дыферэнцавацца ў спецыялізаваныя клеткі, гэта значыць ператварацца ў клеткі розных органаў і тканак.

Эмбрыянальныястваловыя клеткі чалавека пад мікраскопам.

Развіццё мнагаклетачных арганізмаў пачынаецца з адной стваловай клеткі — зіготы. У выніку шматлікіх цыклаў дзялення і працэсу дыферэнцыявання ўтвараюцца ўсе віды клетак, характэрныя для дадзенага біялагічнага віду. У чалавечым арганізме такіх відаў клетак больш за 220. Стваловыя клеткі захоўваюцца і функцыянуюць і ў дарослым арганізме, дзякуючы ім можа ажыццяўляцца абнаўленне і аднаўленне тканак і органаў. Тым не менш, у працэсе старэння арганізма іх колькасць змяншаецца.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць