Стоп-кран (кран экстранага тармажэння) — кампанент сістэмы тармазнога абсталявання чыгуначнага вагона, прызначаны для прывядзення тармазоў у дзеянне ў выпадку крайняй неабходнасці з мэтай экстранага спынення цягніка. Устанаўліваецца ў даступных для абслуговаючага персаналу і пасажыраў месцах: тамбурах, у пасажырскім памяшканні вагона.

Стоп-кран плацкартнага вагона

Для прадухілення націску (зрыву) стоп-крана без уважлівай прычыны заканадаўствам многіх краін прадугледжаны грашовыя штрафы, а самі стоп-краны, як правіла, пламбуюцца.

Стоп-краны ў Расіі правіць

Пры адкрыцці стоп-крана робіцца выпуск паветра з тармазной магістралі цягніка. Пры гэтым прыводзяцца ў дзеянне тармазы састава. Машыніст не можа дыстанцыйна закрыць або адключыць стоп-кран у пазбяжанне паўторнага дзейнічання.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць