Стрававод чалавека

Стрававод (лац. œsóphagus) — частка стрававальнага канала. Уяўляе сабой сплясканую ў пярэднезаднім кірунку полую цягліцавую трубку, па якой ежа з глоткі паступае ў страўнік.

Стрававод чалавека (у цэнтры). Малюнак з «Анатоміі Грэя»

Стрававод дарослага чалавека мае даўжыню 25-30 см. З'яўляецца працягам глоткі, пачынаецца ў вобласці шыі на ўзроўні VI-VII шыйнага пазванка, затым праходзіць праз грудную поласць ў міжсценне і заканчваецца ў брушнай поласці на ўзроўні X-XI грудных пазванкоў, калі ўпадае ў страўнік.