Стракаткі
Страка́ткі[1] (Zygaenidae, або Anthroceridae) — сямейства лускакрылых.
Стракаткі | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Zygaena purpuralis | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне правіць
Размах крылаў да 5 см; пярэднія падоўжаныя, вузкія, заднія адносна маленькія. Афарбоўка яркая, стракатая або аднатонная, з бляскам, часам бурая. Лічынкі кароткія, тоўстыя, расліннаедныя, большасць відаў — алігафагі, кормяцца лісцем пэўных раслін (пераважна бабовых). Гемалімфа мае сінільную кіслату (магчыма, і іншыя атрутныя рэчывы), з чым звязана перасцерагальная афарбоўка.
Распаўсюджанне правіць
Каля 1200 відаў. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі 13 відаў, найбольш трапляецца стракатка вятроўнікавая (Zygaena purpuralis).
Зноскі
Літаратура правіць
- Максімава С. Л. Страка́ткі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 194. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Спіс стракатак, (з. 8—11)