Страчо́к[1][2], Глузд[3] (Gyromitra) — род сумчатых грыбоў сямейства Дысцынавыя (Discinaceae).

Страчок

Страчок асенні (Gyromitra infula)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gyromitra Fr. 1849

Даччыныя таксоны

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  33160
EOL  16386
MB  2184

Апісанне правіць

Пладовыя целы (апатэцыі) шапкавыя. Шапка няправільна-акруглая, звіліста-маршчакаватая (у смарчка асенняга — лопасцева-седлападобная), з глыбокімі складкамі, у выглядзе камячка змятага аксаміту, каштанава-карычневая, часта з прырослым да ножкі краем, пустая. Ножка звычайна кароткая, няправільных абрысаў, пустая, крохкая, белая, часам з фіялетавым адценнем. Споры эліпсоідныя, гладкія, бясколерныя, з дзвюма кроплямі алею на канцах.

Пашырэнне і экалогія правіць

Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я, у т. л. на тэрыторыі Беларусі. Сапратрофы. Растуць пераважна на пясчанай глебе ў хваёвых лясах.

Віды правіць

Адрозніваюцца 3 віды; страчок гіганцкі (Gyromitra gigas) і страчок звычайны (Gyromitra esculenta) — вясеннія грыбы, страчок асенні (Gyromitra infula) пладаносіць увосень.

Спажыванне правіць

Умоўна ядомыя грыбы, спажываюцца сушаныя. Часта іх блытаюць з ядомымі смаржкамі (Morchella spp.).

Зноскі

  1. БелЭн 2002.
  2. ЭПБ 1986.
  3. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура правіць