Стрыкач
беларускі народны танец
«Стрыка́ч»[1] — беларускі народны танец, вядомы на Віцебшчыне[1]. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны.
Стрыкач | |
---|---|
Кірунак: | народны танец |
Памер: | 2/4 |
Тэмп: | умераны |
Танец вясёлы, жыццярадасны. Выконваўся ў летні час на вечарынках дзяўчатамі з удзелам юнакоў, якіх называлі «стрыкачамі». Юнак, нібы нарваўшы крапівы, «стрыкаў» ёю дзяўчат, бегаў за дзяўчатамі прыпяваючы.
Сцэнічны варыянт танца быў створаны ў 1977 годзе балетмайстрам І. А. Серыкавым.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура правіць
- Алексютовіч Л. К. «Стрыка́ч» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 216. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).