Стрынгі (eng. strings) або танга (eng. tanga) — разнавіднасць «міні» трусоў з аднаго або двух трохвугольнікаў з вельмі вузкай злучальнай палоскай на сцёгнах ў выглядзе палосачкі тканіны або гумкі, пры нашэнні якіх вялікая частка ягадзіц адкрыта для большай сексуальнасці.

G-стрынгі

Разнавіднасці правіць

Адрозніваюць 4 разнавіднасці стрынгаў: T-стрынгі, G-стрынгі, V-стрынгі і C-стрынгі. T-стрынгі ззаду ўтвараюць перасячэнне толькі з трох тонкіх тканінных ліній у выглядзе літары «T», у той час як G-стрынгі ззаду ўтвараюць невялікі трохвугольнік, V-стрынгі падобныя да G-версіі, але трохвугольнік утвораны з тонкіх ліній, у цэнтры якіх няма тканіны, а C-стрынгі не маюць гумак па баках, трымаюцца за кошт сваёй канструкцыі, якая нагадвае каркас, з тонкіх сіліконавых палосачак на абодвух канцах.

Спасылкі правіць