Стрэлкаліст звычайны

Стрэлкаліст звычайны[3], Стрэлкаліст стрэлкалісты[3][4], Стрэліца[5] (Sagittaria sagittifolia) — від кветкавыхраслін роду Стрэлкаліст (Sagittaria) сямейства Шальнікавыя (Alismataceae).

Стрэлкаліст звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sagittaria sagittifolia L. (1753)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38931
NCBI  4451
EOL  1082273
GRIN  t:32648
IPNI  30074004-2
TPL  kew-287474

Апісанне правіць

Шматгадовая водная травяністая расліна з тоўстым кароткім карэнішчам. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, суцэльнае, з гладкім краем, трох тыпаў: самыя ніжнія лісты лінейныя, па большай частцы пагружаныя, другі тып — плывучыя, з круглявай або падобнай на дзіду пласцінай, трэці тып — выходзяць з вады, на доўгіх чаранках, стрэлападобнай формы. Кветкі аднаполыя, белыя, фіялетавыя каля асновы. Плод — шматарэшак. На сталонах расліны часта ўзнікаюць ядомыя клубні, якія маюць да 50 % крухмалу, 8 % цукру[3].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Святлолюбівая расліна, гідрафіт, мезафіт, эўтроф[6]. Расце на водна-балотных угоддзях. Распаўсюджаны ў Еўропе ад Ірландыі і Партугаліі да Фінляндыі і Балгарыі, сустракаецца ў Расіі (уключаючы Сібір і Каўказ), Украіне, Японіі, Турцыі, Кітаі, Аўстраліі, В’етнаме.

Гаспадарчае і прыроднае значэнне правіць

У некаторых краінах стрэлкаліст звычайны вырошчваецца ў харчовых. Карэнішчы і клубні расліны выкарыстоўваюцца ў кулінарыі і народнай медыцыне. Дэкаратыўная расліна.

У дзікай прыродзе з’яўляецца кормам для вадаплаўных птушак, вадзянога пацука і іншых жывёл, а таксама для свойскіх качак пры іх утрыманні на натуральных вадаёмах[7]. У Паўночнай Амерыцы стрэлкаліст называюць белай бульбай індзейцаў, у Кітаі здаўна культывуецца як агародніннае расліна, вырошчваецца для атрымання крухмалу[7].

Ахова правіць

Уключаны ў Чырвоныя кнігі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Саха (Якуція). Таксама уключаны ў Чырвоную кнігу Арменіі.

Сінонімы правіць

  • Alisma sagittaria Stokes (1812)
  • Sagitta aquatica (Lam.) St.-Lag. (1889)
  • Sagitta major Scop. (1772), nom. superfl.
  • Sagitta palustris Bubani (1901)
  • Sagittaria acuminata Sm. (1815)
  • Sagittaria aquatica Lam. (1779)
  • Sagittaria aquatica Gray (1822)
  • Sagittaria bulbosa (Poir.) Donn (1811)
  • Sagittaria gigantea H.Vilm. (1863), nom. illeg.
  • Sagittaria heterophylla Schreb. (1811)
  • Sagittaria lancifolia H.Vilm. (1863), nom. illeg.
  • Sagittaria minor Mill. (1768)
  • Sagittaria monoeca Gilib. (1782), opus utique oppr.
  • Sagittaria sagittifolia Schur (1866)
  • Sagittaria sagittifolia Tinant (1836)
  • Sagittaria sagittifolia Gaudin (1830)
  • Sagittaria sagittifolia Asch. & Graebn. (1897)
  • Sagittaria sagittifolia Schur (1866)
  • Sagittaria sagittifolia (Schreb.) Schur (1866)
  • Sagittaria sagittifolia (Mill.) Regel (1862), nom. illeg.
  • Sagittaria sagittifolia Bolle (1861)
  • Sagittaria sagittifolia Coss. & Germ. (1845)
  • Sagittaria sagittifolia Asch. & Graebn. (1897)
  • Sagittaria sagittifolia Asch. & Graebn. (1897)
  • Sagittaria tenuior Gand. (1875)
  • Sagittaria vulgaris Gueldenst. (1791)
  • Vallisneria bulbosa Poir. (1808)
 
 
 
 
 
Батанічныя ілюстрацыі (злева направа):
Я. Штурма з кнігі Deutschlands Flora in Abbildungen, 1796;
Я. Копса з кнігі Flora Batava, 1822;
О. В. Тамэ з кнігі Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz, 1885;
А. Маскле з кнігі Atlas des plantes de France, 1891;
К. А. М. Ліндмана з кнігі Bilder ur Nordens Flora, 1917—1926.

Заўвагі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б в БелЭн 2002.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Стрелолист обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023)
  7. а б Стрелолист обыкновенный (лат. Sagittaria sagittifolia) (руск.) (Праверана 15 чэрвеня 2023) // Прыродна-экалагічны музей (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)

Літаратура правіць

  • Скуратовіч А. М. Стрэлкалі́ст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 216—217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стрелолист // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Кривохарченко И. С., Жмылев П. Ю. Стрелолист стрелолистный // Биологическая флора Московской области / под ред. В. Н. Павлова, В. Н. Тихомирова. — М.: Аргус, 1996. — 182 с. — 500 экз. — ISBN 5-85549-148-X.
  • Цвелёв Н. Н. Род Стрелолист — Sagittaria // Флора европейской части СССР / Отв. ред. Ан. А. Фёдоров. — Л.: Наука, 1979. — Т. IV. Ред. тома Ю. Д. Гусев. — С. 164—167. — 355 с. — 3950 экз.
  • Юзепчук С. В. Sagittaria sagittifolia — Стрелолист стрелолистный // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома М. М. Ильин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1934. — Т. I. — С. 287—288. — 302 + XVI с. — 5 000 экз.

Спасылкі правіць