Стрэ́льба[1] (магчыма, ад польск.: strzelba «стралянне»), ружжо — ручная агнястрэльная гладкаствольная зброя з доўгім ствалом; таксама стрэльба — размоўная назва вінтоўкі.

Паляўнічая трохствольная стрэльба Дэйлі на часопіснай выяве 1887 года. Два ствалы гладкія, трэці — наразны.

Пачаткова слова «стрэльба» азначала стралянне, а як азначэнне гатунку зброі слова стала ўжывацца з XVII стагоддзя[2]; прыблізна ў гэты час у Еўропе замацавалася наменклатура ручной агнястрэльнай зброі з асноўным вайсковым тыпам — мушкетам, а паляўнічая кідальная зброя выцясняецца агнястрэльнай.

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. БелЭн 2002.
  2. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы.

Літаратура правіць