Стрэшна (возера, басейн Лучосы)
Стрэ́шна — бяссцёкавае возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса ў напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск, прыкладна за 1 км на поўнач ад вёскі Шчытоўка.
Стрэшна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 160,5[1] м |
Даўжыня | 0,88 км |
Шырыня | 0,3 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,5 км |
Басейн | |
Упадаюць | ручаі |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,18 км², даўжыня 0,88 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 метраў. На захадзе возера вузкі заліў. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны.
Каля возера праходзіць аўтамабільная дарога Р87 (Віцебск — Орша).
Зноскі
Літаратура правіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)