Стыро́л[1] C8H8 (фенілэтылен[1], вінілбензол[1], этыленбензол) — арганічнае злучэнне, араматычны алкен.

Стырол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C8H8
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 104.15 г/моль
Шчыльнасць 0.909 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -30 °C
Тэмпература кіпення 145 °C
Малярная цеплаёмістасць (ст. ум.) 178,56 кДж/(моль · К) Дж/(моль·К)
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 100-42-5
PubChem 7501
Рэг. нумар EINECS 202-851-5
SMILES
RTECS WL3675000
ChemSpider 7220

Уласцівасці правіць

Бескаляровая вадкасць са спецыфічным пахам. Стырол практычна нерастваральны ў вадзе, добра раствараецца ў арганічных растваральніках, добры растваральнік палімераў. Лёгка акісляецца, далучае галагены, палімерызуецца (утварае цвёрдую шклопадобную масу — полістырол) і супалімерызуецца з рознымі монамерамі. Полімерызацыя адбываецца ўжо пры пакаёвай тэмпературы (часам з выбухам), таму пры захоўванні стырол стабілізуюць антыаксідантамі (напрыклад, трэтбутылпіракатэхінам, гідрахінонам). Галагенаванне, напрыклад, у рэакцыі з бромам, у адрозненне ад аніліну ідзе не па бензольным кольцы, а па вінілавай групе з утварэннем 1,2-дыбромэтылфенілу.

Ужыванне правіць

Стырол ўжываюць амаль выключна для вытворчасці палімераў. Шматлікія віды палімераў на аснове стыролу ўключаюць полістырол, пенапласт, мадыфікаваныя стыролам поліэфіры, пластыкі АБС (акрыланітрыл-бутадыен-стырол) і САН (стырол-акрыланітрыл). Таксама стырол ўваходзіць у склад напалму.

Таксічны. Пашкоджвае слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, выклікае галаўны боль і пашкоджанне цэнтральнай нервовай сістэмы[1]. Адносіцца да другога класу небяспекі.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць