Стэарын

хімічнае злучэнне

Стэары́н[1] (фр.: stearine, ад грэч. stear — тлушч) — арганічны прадукт, што атрымліваецца з тлушчаў. Складаецца са стэарынавай кіслаты з дамешкам пальміцінавай, алеінавай і іншых насычаных і ненасычаных тлустых кіслот.

Уласцівасці правіць

Стэарын — цвёрдая, паўпразрыстая маса, тлустая на навобмацак. Тэмпература плаўлення 53—65 °C (у залежнасці ад гатунку), шчыльнасць 0,92 г/см³ (пры 20 °C).

Атрыманне правіць

Атрымліваюць дыстыляцыяй гідралізатаў жывёльных тлушчаў (з наступнай крышталізацыяй і адцісканнем) або гідраваннем ненасычаных кіслот раслінных алеяў.

Ва ўмовах лабараторыі стэарын можа быць атрыманы узаемадзеяннем растваральнага стэарата і кіслаты. Прыклад рэакцыі стэарату натрыю і воцатнай кіслаты:  

Выкарыстанне правіць

Стэарын выкарыстоўваецца у вытворчасці мыла, папяровай, гумавай, тэкстыльнай прамысловасці, пры вырабе свечак і інш.

Заўвагі правіць

Літаратура правіць