Стэнаграфія

спосаб пісьма з дапамогай асаблівых знакаў і цэлага шэрагу скарачэнняў, які дае магчымасць хутка запісваць вусную мову

Стэнагра́фія[1] (ад грэч. στενός — вузкі, цесны і γράφειν — пісаць) — спосаб пісьма з дапамогай спецыяльных знакаў і цэлага шэрагу скарачэнняў, які дае магчымасць хутка запісваць вусную мову. Хуткасць стэнаграфічнага запісу перавышае хуткасць звычайнага ў 4—7 разоў.

Прыклад стэнаграфіі (нідэрландская мова)

У 2009 годзе першы адпаведны беларускамоўны падручнік выдаў Станіслаў Суднік[2][3].

Гісторыя правіць

Стэнаграфія вядома са старажытных часоў (Старажытная Грэцыя — IV стагоддзе да н.э., Старажытны Рым — I стагоддзе да н.э.)[1]. Адзін з першых помнікаў стэнаграфіі — надпіс стэнаграфічнымі знакамі на знойдзенай у Акропалі ў Афінах мармуровай пліце, якая адносіцца да 350 года да н.э.[4] Тэрмін стэнаграфія ўведзены ў Англіі ў 1602 годзе Дж. Уілісам[4][1] у кнізе «Мастацтва скорапісу, або Стэнаграфія»[1].

У СССР і Расіі правіць

У СССР у 1933 годзе на аснове тэарэтычнага і практычнага параўнання сямі стэнаграфічных сістэм Народным камісарыятам асветы была прынята Дзяржаўная адзіная сістэма стэнаграфіі (ДАСС), створаная на аснове сістэмы М. М. Сакалова. Для рускай мовы яна была прынята і ў рэспубліках СССР. Гэта курсіўная сістэма, заснаваная на вывучэнні біямеханічных заканамернасцяў пісьма, на ўліку частотнасці літар і марфем у звычайным пісьме і частотнасці знакаў у стэнаграфічным пісьме[4]. Адным з прынцыпаў яе з’яўляецца стандартнасць напісанняў (слова выпісваецца адным аднастайным спосабам)[4]. ДАСС удасканальвалася, былі прапанаваны альтэрнатыўныя сістэмы.

У Расіі дзейнічае супольнасць рэдактараў і стэнаграфістаў «Институт стенограммы».

Стэнаграфічныя машыны правіць

На стэнаграфічных друкарскіх машынах з дапамогай клавішаў вусная мова запісваецца на рухомую папяровую стужку звычайнымі літарамі і іх спалучэннямі (акордамі); хуткасць запісу складае 120—150 слоў за мінуту[5]. Гэты працэс пісьма называецца стэнатыпіяй[6]. З развіццём магнітнага гуказапісу і з’яўленнем дыктафонаў стэнаграфічныя машыны страцілі сваё значэнне.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць