Стэркулія[3] (Sterculia) — род кветкавых раслін падсямейства Стэркуліевыя (Sterculioideae) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Стэркулія

Sterculia foetida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sterculia L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21552
NCBI  66667
EOL  39957627
GRIN  g:11565
IPNI  329918-2
FW  175087
Плады і насенне Sterculia setigera
Драўніна Sterculia pruriens

Апісанне правіць

Вечназялёныя і лістападныя дрэвы вышынёй да 30 метраў. Лісце чаргаванае, простае ці складанае. Кветкі часта з непрыемным пахам, дробныя, часам буйныя, зеленаватыя, ярка-чырвоныя, у мяцёлчатых суквеццях. Плод — лістоўка[3] (лістоўкападобны[4], каробачка[5]).

Распаўсюджанне правіць

Род налічвае каля 100 (па іншых звестках каля 300) відаў, распаўсюджаных у тропіках абодвух паўшар’яў[5] (пераважна ў Азіі і Афрыцы)[3][4]. Распаўсюджаны ад мангравых лясоў да саванн у шырокіх межах вільготнасці[5].

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя, харчовыя, дэкаратыўныя, тэхнічныя, кармавыя расліны[3]. Як дэкаратыўную расліну культывуюць стэркулію платаналістую (Sterculia platanifolia). Яе порыстую і мяккую драўніну выкарыстоўваюць для вырабу тонкіх гатункаў[5] паперы, насенне, у якім маецца кафеін, — сурагат кавы. З лубяных валокнаў стэркуліі смярдзючай (Sterculia foetida) і стэркуліі жгучай (Sterculia urens) плятуць вяроўкі і рыбалоўныя сеткі. У многіх відаў насенне і маладыя карані ядомыя. Са сцёблаў стэркуліі здабываюць камедзь.

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г БелЭн 2002.
  4. а б ВСЭ 1969—1978.
  5. а б в г Лесная энциклопедия 1986.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць