Стэфан Казімір Алендскі

Стэфан Казімір Алендскі (нар. 1740 — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Стэфан Казімір Алендскі
Нараджэнне 1740
Род Алендскія
Бацька Станіслаў Алендскі
Маці Соф’я з Бярновічаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Станіслава і Соф’і з Бярновічаў.

Староста жыліцкі і пасол да элекцыі караля Станіслава Аўгуста.

Сям’я правіць

У шлюбе з Феліцыянай з Кнабнафаў, з якой пакінуў васьмёра сыноў:

  • Фабіян Юрый Крыштаф Станіслаў (нар. 1776), харунжы харунжы войск літоўскіх, суддзя земскі і падкаморы ваўкавыскі, кавалер ордэна Св. Уладзіміра 4 ст.
  • Станіслаў Міхаіл (нар. 1779), харунжы войск расійскіх.
  • Міхал Багуслаў (нар. 1779), асэсар Слуцкага ніжэйшага земскага суда, валодаў вескай Клімовічы ў Слуцкім павеце, якую набыў ад Прушынскіх, калежскі сакратар, працаваў у канцылярыі Мінскага ДДС. Меў жонку Тэафілію з Чэрнікаў, ад яе сыноў Яўстафія Юрыя і Гектара.
  • Адам Багуслаў (нар. 1782)
  • Януш Тэафіл (1784 — да 1802?)
  • Багуслаў Людвік (нар. 1786), губернскі сакратар.
  • Ян Людвік (нар. 1789)
  • Крыштоф-Людвік (нар. 1790), штабс-капітан войск расійскіх, служыў наглядчыкам Луцкай прыстані ва Украіне ў 1840 годзе. У 1821 годзе ўзяў шлюб з Агатай, народжанай Саленікавай, пакінуў двух сыноў Адольфа Юрыя і Аляксандра Гектара і дачку Стэфаніду.

Спасылкі правіць