Субардына́цыя[1] (ад лац.: Subordinatio — падпарадкаванне) — сістэма службовага падпарадкавання, якая дэманструе павагу падначаленых да калег, старэйшых па пасадзе, статусу ці званню, ніжэйшых органаў кіравання да вышэйшых.

Субардынацыя з’яўляецца неабходным элементам карпаратыўнай этыкі, абавязковай часткай фармату адносін падначалены — начальнік, старэйшы — малодшы. У больш шырокім сэнсе — выкананне службовай, воінскай дысцыпліны ва ўзаемаадносінах паміж рознымі па службовым становішчы і званні асобамі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць