Субцітры[1][2] (ад фр.: sous-titres — подпісы) — тэкставае суправаджэнне відэа, у выглядзе надпісаў на ніжняй частцы кадра кінафільма ці перадачы. Звычайна змест субцітраў дубліруе гукавую дарожку (часам таксама тэкст і надпісы, якія з'яўляюцца ў кадры) у перакладзе з мовы арыгінала на мову, зразумелую гледачу.

Прыклад субцітраў

Субцітры прымяняюць, нараўне з сурдаперакладам, калі мэтавая аўдыторыя ўключае глухіх і людзей з парушэннем слыху. У такіх выпадках субцітры робяць на той жа мове, што і гукавую дарожку.

Звычайна субцітры ўтрымліваюць рэплікі персанажаў. Калі субцітры прымяняюць для перакладу фільма, у іх таксама дадаюць надпісы, што з'яўляюцца ў кадры. Часам субцітры змяшчаюць дадатковую інфармацыю пра падзеі, якія адбываюцца на экране, напрыклад, каментарыі да фільма, тлумачэнне складаных тэрмінаў, назваў і да т.п.

Субцітры могуць быць выкарыстаныя таксама ў выпадках, калі пры праглядзе неабходна захоўваць цішыню, ці калі паказ ідзе ва ўмовах павышанага шуму.

Зноскі

  1. Правапіс Субцітры паводле ТСЛБМ і СІС (т. 2)
  2. Субцітры паводле Баршчэўская, А. Л., Баршчэўскі, Л. П. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / Аўт.-склад. А. Л. Баршчэўская, Л. П. Баршчэўскі. - 2-е выд. - Мінск: Радыёла-плюс, 2011. – 560 с.

Спасылкі правіць