Судакі́ (Lucioperca) — род прамянёвапёрых рыб сямейства акунёвыя (Percidae).

Судакі

Судак звычайны (Sander lucioperca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sander Oken, 1817

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  650162
NCBI  283033

Біялагічнае апісанне правіць

Даўжыня да 70 см (часам да 130 см), маса да 2—4 кг (зрэдку да 20 кг). Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Рот невялікі, на сківіцах і паднябенных касцях ёсць іклы. Бакавая лінія працягваецца на хваставы плаўнік.

Арэал і экалогія правіць

Адрозніваюцца 5 відаў. 3 віды пашыраны ў вадаёмах Еўразіі: судак звычайны (Sander lucioperca), судак марскі (Sander marinus), берш (Sander volgensis); 2 віды — у прэсных водах Паўночнай Амерыкі: судак канадскі, або пясчаны (Sander canadensis), і судак светлапёры, або жоўты (Sander vitreus).

Кормяцца рыбай.

Выкарыстанне правіць

Аб'екты промыслу, развядзення і інтрадукцыі.

Літаратура правіць