Сулейманавы горы

Сулейма́навы го́ры[1] (пушту: د سليمان غر da Sulaimān Ğar, урду: کوه سليمان, англ.: Sulaiman Mountains) — ускраінныя горы на ўсходзе Іранскага нагор’я ў Пакістане (паўночныя адгор’і ў Афганістане).

Сулейманавы горы
пушту د سليمان غر, урду کوه سليمان
Фатаграфія са спадарожніка НАСА
Фатаграфія са спадарожніка НАСА
Краіны
Найвышэйшая вяршыняТахт-і-Сулейман 
Сулейманавы горы (Пакістан)
Сулейманавы горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дуга Сулейманавых гор паміж Памірскім і Квета-Пішынскім вузламі скучвання складаецца з сістэмы субмерыдыянальна выцягнутых на 600 км паралельных хрыбтоў пры шырыні каля 300 км, амаль аднавышынных (выш. 1800—2100 м), раздзеленых пласкагор’ямі і скразнымі далінамі. Найбольшая вышыня (3441 м) на масівах Абашта-Цукай і Тахты-Сулейман («Трон Саламона»). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, змятых у складкі ў кайназоі. Стромка абрываюцца да даліны ракі Інд. Моцна сейсмічныя. Адносна плоская і нізінная Дэльта Інда размешчана на ўсход ад гор[2].

Клімат сухі, субтрапічны. Паўночна-ўсходнія схілы пад уплывам летняга мусону. Пераважаюць ландшафты сухіх стэпаў і пустынь. На ўсходзе і паўночным усходзе вышынная занальнасць. Лясная і кустовая расліннасць (дуб, хвоя Жарардзі, ядловец мнагаплодны).

У рачных далінах паліўное земляробства, садаводства.

Зноскі

Літаратура правіць