Сумчаты д’ябал

(Пасля перасылкі з Сумчаты д'ябал)

Сумчаты д’ябал[1] (Sarcophilus laniarius; стар. Sarcophilus harrisii (Boitard, 1841)) — млекакормячае сямейства драпежных сумчатых; адзіны сучасны від роду Sarcophilus.

Сумчаты д’ябал
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarcophilus laniarius Owen, 1838

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552633
NCBI  9305
EOL  323748
FW  234434

Назва правіць

Яго чорная афарбоўка, велізарная пашча з вострымі зубамі, начныя крыкі і люты нораў далі першым еўрапейскім пасяленцам падставу назваць гэтага драпежніка «д’яблам».

Апісанне правіць

Сумчаты д’ябал — самы буйны з сучасных сумчатых драпежнікаў. Каржакаватая жывёла памерам з невялікага сабаку, аднак, з цяжкім целаскладам і цёмнай афарбоўкай больш нагадвае мініяцюрнага мядзведзя. Даўжыня яго цела 50-80 см, хваста — 23-30 см. Памеры цела залежаць ад узросту, месцажыхарства і харчавання. Самцы буйнейшыя за самак. Буйныя самцы важаць да 12 кг пры вышыні ў карку да 30 см.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., арт. Сумчатыя. Подпіс пад выявай