Суперга (італ.: Basilica di Superga) — каталіцкая базіліка, якая ўздымаецца над Турынам на вяршыні аднайменнага ўзгорка.

Славутасць
Суперга
45°04′50″ пн. ш. 7°46′03″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Турынская архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d] і рэнесансная архітэктура
Архітэктар Філіпа Ювара
Дата заснавання 1717
Сайт basilicadisuperga.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адсюль у 1706 г. будучы кароль Віктар Амадэй II і яго кузен Яўгеній Савойскі назіралі за аблогай горада французамі і іспанцамі. У выпадку паспяховага зыходу бітвы яны далі зарок узвесці на гэтым месцы храм.

Будаўніцтвам пышнага купальнага збудавання, якое пачалося ў 1717 г., ведаў майстар позняга барока — Філіпа Ювара. У базіліцы пахаваны ўсе п’емонцкія каралі, пачынаючы з Віктара Амедэя.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць