Суполімерыза́цыя[1] — ланцуговы працэс сумеснай полімерызацыі двух і больш розных манамераў, які вядзе да ўтварэння высокамалекулярных злучэнняў (супалімераў), змяшчаючых у макрамалекулах звёны зыходных манамераў. Таксама прамысловы метад вытворчасці многіх відаў супалімераў[1].

Схематычны выгляд розных супалімераў.
1 — палімер;
2 — чаргавальны супалімер;
3 — статыстычны супалімер:
4 -блок-супалімер;
5 — прышчэплены супалімер

Рэакцыйная здольнасць манамераў у працэсе суполімерызацыі вызначаецца іх прасторавай будовай, палярнасцю і спалучэннем падвойных сувязей. Пры гэтым звёны ў ланцугах размяркоўваюцца, як правіла, статыстычна (за выключэннем чаргавальнай ці альтэрнатыўнай суполімерызацыі[1]). Склад супалімера звычайна (акрамя азеатропнай суполімерызацыі) ад складу зыходнай манамернай сумесі, які ў ходзе працэса суполімерызацыі мяняецца: колькасць больш актыўнага манамера памяншаецца, менш актыўнага — павялічваецца. Пры суполімерызацыі да глыбокай ступені ператварэння манамераў рознай актыўнасці выніковы супалімер мае ланцугі рознага складу.

Размяшчэнне звёнаў манамераў ў ланцугу супалімера дазваляе змяняць яго ўласцівасці. Суполімерызацыя выкарыстоўваецца для атрымання палімераў з рознымі ўласцівасцямі.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць