Супрацьстаянне ў Ігл-Пас
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Супрацьстаянне ў Ігл-Пас — канфлікт паміж амерыканскімі федэральнымі ўладамі і штатам Тэхас, выкліканы міграцыйнай палітыкай ЗША. Падобных канфліктаў федэральнага ўрада з уладамі штатаў не было з 1860 года[3].
Супрацьстаянне ў Ігл-Пас | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | з 11 студзеня 2024 | ||
Месца | Ігл-Пас | ||
Прычына | нелегальная міграцыя | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Перадгісторыя правіць
Канфлікт пачаўся яшчэ ў сакавіку 2021 года, калі губернатар Тэхаса Грэг Эбат ініцыяваў не ўзгодненую з цэнтральнымі ўладамі кампанію па прадухіленні нелегальнага пранікнення мігрантаў і наркотыкаў з суседняй Мексікі, з якой штат дзеліць 1930-кіламетровую граніцы. Аперацыя атрымала кодавую назву «Адзінокая зорка». Улетку 2022 года Міністэрства юстыцыі ЗША пачало расследаванне ў дачыненні да Тэхаскага дэпартамента грамадскай бяспекі — яго пачалі правяраць на прадмет парушэння правоў чалавека, а менавіта дыскрымінацыю на падставе расы, колеру скуры і этнічнай прыналежнасці[4].
За 2023 год колькасць нелегальных перасячэнняў паўднёвай мяжы ЗША пабіла рэкорд: праз яе ў краіну праніклі больш за 3 мільёны чалавек[5][1][6] (масавы ўсплёск быў у снежні — больш за 302 тысячы выпадкаў[1]). Значная частка прыбывала ў штат Тэхас[6]. У памежным горадзе Ігл-Пас, паводле звестак New York Post, у снежні суадносіны мігрантаў і амерыканскіх памежнікаў склалі 200:1[5]. Тэхаскія ўлады пачалі адпраўляць нелегалаў аўтобусамі ў буйныя мегаполісы іншых рэгіёнаў, спрабуючы прыцягнуць увагу да праблемы. Штат заклікаў федэральныя ўлады вылучыць дадатковыя рэсурсы на ахову граніцы і нават дамагаўся гэтага праз суды. Але адміністрацыя прэзідэнта-дэмакрата Джо Байдэна, якая прыйшла да ўлады на абяцаннях палепшыць умовы для мігрантаў, нічога з гэтым не рабіла[6].
У снежні Эбат кваліфікаваў нелегальную міграцыю як злачынства на ўзроўні штата, загадаўшы мясцовым службам бяспекі адлоўліваць і гвалтоўна дэпартаваць усіх бежанцаў без якіх-небудзь дадатковых кансультацый з федэраламі[1].
Памежнае пытанне стала адной з найбольш вострых тэм унутранага парадку ў краіне. Палітыкі-рэспубліканцы ахвотна выкарыстоўвалі небывалы наплыў нелегалаў для крытыкі кіраўніка дзяржавы, узмацняючы яе па меры набліжэння прэзідэнцкіх выбараў 2024 года[6].
Ход падзей правіць
11 студзеня 2024 года Нацыянальная гвардыя Тэхаса ўзяла пад свой кантроль парк Шэлбі ў горадзе Ігл-Пас. Ён размешчаны ўздоўж ракі Рыа-Грандэ, якая працякае па амерыкана-мексіканскай мяжы. Напярэдадні Эбат падпісаў дэкларацыю аб надзвычайным закрыцці парку. У сваёй дэкларацыі чыноўнік спаслаўся на абвастрэнне памежнага крызісу і неабходнасць забяспечыць бяспеку граніцы. Дагэтуль парк Шэлбі выкарыстоўваўся для ўтрымання мігрантаў[7][8][9].
Паводле Эбата, «федэральны ўрад парушыў свае канстытуцыйныя абавязкі» па выкананні законаў па абароне штатаў, уключаючы іміграцыйныя нормы. Тэхаскія сілавікі ўсталявалі плот з калючага дроту на 48-кіламетровым участку ўздоўж Рыа-Грандэ, а таксама размясцілі загараджальныя буі[6]. Тым часам федэральныя сілавікі спрабавалі ліквідаваць пагранічны бар’ер, але тэхаскія нацгвардзейцы[6] і паліцыянты[10] блакавалі іх. Калі мясцовыя сілавікі пачалі браць на сябе ахову цэлых участкаў граніцы, у справу ўмяшаўся Белы дом. Афіцыйны Вашынгтон адзначыў, што адміністрацыя Эбата проста перашкаджае працаваць памежнікам[5]. Прадстаўнікі Байдэна аспрэчылі рашэнні штата, заявіўшы, што ён умешваецца ў пытанні іміграцыйнага і памежнага кантролю, якія знаходзяцца ў федэральным падпарадкаванні[6].
22 студзеня амерыканскія пагранічнікі атрымалі дазвол ад Вярхоўнага суда ліквідаваць усе загароды ў парку, у прыватнасці калючы дрот[11][12]. На наступны Дэпартамент унутранай бяспекі прад’явіў ультыматум, загадаўшы ліквідаваць «перашкоды» ўздоўж мяжы і даць пагранічнаму патрулю поўны доступ да парку Шэлбі[13]. 24 студзеня Эбат заявіў, што ён не дапусціць федэральныя ўлады да Шэлбі, паабяцаўшы «абараняць суверэнітэт штата»[14][11][15]. Губернатар Фларыды Рон Дэсантыс накіраваў у дапамогу Эбату паліцыянтаў[2]. Улады Вірджыніі таксама далі сваіх сілавікоў. Усяго да мяжы Тэхаса з Мексікай накіравана каля 1000 фларыдскіх і вірджынскіх праваахоўнікаў[1].
25 студзеня[5] Байдэн даў Эбату суткі, каб перастаць самавольнічаць. У адказ пракурор Тэхаса заявіў, што прэзідэнт краіны нібыта знаходзіцца ў змове з наркакартэлямі Мексікі, якім патрэбна празрыстая мяжа[1]. Віцэ-губернатар адміністрацыі Эбата Дэн Патрык прыгразіў Байдэну канфрантацыяй з узброенымі сіламі штата[4]. На гэтым фоне прэзідэнт абвясціў аб часовым эмбарга на павелічэнне экспарту газу і пабудову новых тэрміналаў у газаздабыўных штатах. Гэта было накіравана, як адзначалася, менавіта на Тэхас, бо на яго прыпадае 25% здабычы газу ў краіне, і менавіта ў ім меркавалася ўзвесці новыя тэрміналы для экспарту звадкаванага газу[16]. Да таго часу 12 штатаў адправілі войскі Нацгвардыі ў падтрымку адміністрацыі Эбата. Джо Байдэн паспяшаўся заявіць, што згодны на «самыя жорсткія меры» для барацьбы з нелегальнай міграцыяй, калі іх ухваліць Кангрэс ЗША[17]. Хутка стала вядома, што сілы памежнага кантролю адмовіліся ад планаў прыбіраць калючы дрот[18]. Больш за тое, прафсаюз пагранічнікаў падтрымаў дзеянні губернатара Эбата. Як заявіў прадстаўнік аб’яднання, «Белы дом перашкаджае ахове мяжы»[19].
Да граніцы з Мексікай тэхаская нацгвардыя пачала перакідваць бранятэхніку, у тым ліку танкі «Абрамс» і БМП «Брэдлі»[20]. Саюзнікі Тэхаса адправілі 72 БМП, 48 самаходных гаўбіц М109, больш за 400 «Хамераў» і да 30 танкаў. Усё гэта далучылася да войск штата. 28 студзеня адна з бранятанкавых груп прыбыла ў памежны Эль-Паса. Як заявіў губернатар Эбат, ваенная тэхніка будзе выкарыстоўвацца для абароны ад нелегальнай іміграцыі. Ён таксама дадаў, што Нацыянальная гвардыя Тэхаса гатовая да магчымага вайсковага ўмяшання федэралаў[21].
Неадкладна разгортваць армію ўздоўж граніцы пачаў і мексіканскі бок. Вайскоўцы Узброеных сіл Мексікі ўмацавалі тыя ўчасткі, якія кантралявалі тэхаскія сілавікі[22].
Станам на 31 студзеня сітуацыя стабілізавалася. Кангрэс ЗША пачаў разглядаць магчымасць прыцягнення да адказнасці кіраўніка Міністэрства ўнутранай бяспекі Алехандра Маёркаса з-за абвастрэння ў Тэхасе[22]. 11 лютага губернатар Эбат заявіў, што паток мігрантаў стаў скарачацца[23].
У лютым губернатар Эбат узмаціў ахову граніцы. Ён дадаў, што нелегальная міграцыя пачала зніжацца[24]. Улады Фларыды накіравалі ў штат дадатковыя сілы[25]. Тым часам прэзідэнт Байдэн наведаў памежныя раёны і заклікаў кангрэс зацвердзіць законапраект аб узмацненні аховы мяжы[26]. У пачатку сакавіка больш за 150 палітыкаў Тэхаса на фоне міграцыйнага крызісу падпісалі дакумент, які абавязвае «ставіць інтарэсы штата вышэй за інтарэсы любой нацыі ці палітычнага ўтварэнне». У тэксце ўтрымліваецца і абяцанне ў выпадку абрання прасоўваць закон аб рэферэндуме аб незалежнасці Тэхаса, калі ў ім будзе зацікаўленая большасць жыхароў[27].
Рэакцыя правіць
Амаль усе рэспубліканскія губернатары амерыканскіх штатаў (усяго 24[10]), за выключэннем кіраўніка Вермонта Філа Скота, абвясцілі аб сваёй падтрымцы ўрада Тэхаса[28], у тым ліку: Алабама, Аляска, Арканзас, Фларыда, Джорджыя, Айдаха, Індыяна, Аёва, Луізіяна, Місісіпі, Мантана, Небраска, Невада, Нью-Гэмпшыр, Паўночная Дакота, Агаё, Аклахома, Паўднёвая Караліна, Паўднёвая Дакота, Тэнесі, Юта, Вірджынія, Заходняя Вірджынія, Ваёмінг[29]. Генпракуроры 26 рэспубліканскіх штатаў накіравалі ліст да Байдэна ў абарону дзеянняў Эбата[30].
У сваю чаргу дэмакраты выступілі супраць, бо праз калючы дрот уздоўж ракі многія мігранты тонуць, а затрыманні бежанцаў у глыбіні штата наогул антыканстытуцыйныя[5]. Прадстаўнікі дэмакратычнай партыі Хаакін Кастра і Грэг Касар заклікалі прэзідэнта краіны ўсталяваць федэральны кантроль над нацыянальнай гвардыяй Тэхаса[31]. Cупернік Байдэна на выбарах, экс-прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў усе неабыякавыя штаты накіраваць свае сілы ў рэгіён для абароны паўднёвай мяжы ад нелегальных мігрантаў[5].
Выказваліся меркаванні аб пачатку канстытуцыйнага крызісу[2][32][33] альбо нават грамадзянскай вайны, хоць апошні варыянт, як заяўлялі эксперты, малаверагодны[34][3][6][10]. На фоне эскалацыі канфлікту шэраг СМІ стаў пісаць аб магчымым аддзяленні штата ад астатніх. Аб магчымасці з’яўлення «Тэхаскай Народнай Рэспублікі» напісаў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў[4]. Тут жа актывізаваўся Тэхаскі нацыяналістычны рух (ТНР), які ставіць сваёй мэтай незалежнасць штата ад ЗША. Лідары арганізацыі заклікалі губернатара неадкладна склікаць спецыяльную сесію для разгляду пытання аб аддзяленні[35].
На 29 студзеня абвешчаны аўтапрабег адразу з трох штатаў да мяжы з Мексікай. Да акцыі далучыліся 700 грузавікоў, у тым ліку былыя вайскоўцы са зброяй. Мерапрыемства накіравана ў падтрымку дзеянняў Тэхаса[36]. У той жа дзень даследчая арганізацыя Rasmussen Reports апублікавала вынікі апытання сярод 940 амерыканцаў: 69% рэспандэнтаў заявілі, што падтрымліваюць палітыку Тэхаса. Супраць дзеянняў мясцовых уладаў выказаліся 27% апытаных, у тым ліку 15% выказалі катэгарычную нязгоду[37].
Заўвагі правіць
- ↑ а б в г д е ё ж США на пороге гражданской войны: Техас и еще 25 штатов восстали против Вашингтона (руск.). kp.ru (26 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б в García. In Eagle Pass, a tense border standoff between Texas and the federal government is reaching a crescendo (англ.). The Texas Tribune (22 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ а б ИноСМИ, American Thinker. На грани гражданской войны: Техас восстал против Вашингтона (American Thinker, США) (руск.). ИноСМИ (26 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б в Конфликт Байдена с Техасом: чем угрожает спор из-за «Одинокой звезды» (руск.). РБК (26 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б в г д е Иванов, Глеб. Ультиматум Вашингтона. Власти Техаса отказались подчиняться Байдену (руск.). AiF (26 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж Почему Техас взял границу США под контроль и блокирует доступ патрулям Байдена (руск.). Российская газета (25 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Flores. What we know about the drownings of 3 Mexican migrants near Eagle Pass, Texas (англ.). CNN (15 студзеня 2024). Праверана 25 студзеня 2024.
- ↑ Montoya-Galvez. Texas blocks federal border agents from processing migrants in Eagle Pass public park (англ.) . CBS News (12 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ García. Texas officers take "full control" of Eagle Pass park against city's wishes (англ.). The Texas Tribune (11 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ а б в Однажды в Техасе (руск.). Коммерсантъ (26 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ а б García. Texas' border standoff with feds continues, despite U.S. Supreme Court order (англ.). The Texas Tribune (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Understanding the Supreme Court’s ruling on razor wire at the Texas-Mexico border (англ.). Texas Public Radio (25 студзеня 2024).
- ↑ The Department of Homeland Security has sent a letter to Texas A.G demanding that Texas National Guard troops allow Federal personal into the area of Shelby Park by this Friday. . Washington Examiner (24 студзеня 2024).
- ↑ Melhado. U.S. Supreme Court says Texas can't block federal agents from the border (англ.). The Texas Tribune (22 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Texas National Guard faces off against federal government in fight over razor wire (англ.). The Independent (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
- ↑ Вашингтон вводит санкции против Техаса. Ожидается ответный удар Эббота
- ↑ Техас против США: Байден заявил о согласии на «жесткие меры» по защите границы
- ↑ Раскол в США все глубже: федеральные силы отказались идти против мятежников из Техаса
- ↑ Профсоюз пограничников встал на сторону Техаса в конфликте с Белым домом
- ↑ Обстановка накаляется: в Техас перебрасывают тяжелую бронетехнику
- ↑ Новая Конфедерация США набирает обороты: Техасу выслали подкрепление с тяжёлым вооружением
- ↑ а б На границу с Техасом прибывает подкрепление мексиканской армии
- ↑ Власти Техаса удвоили усилия по укреплению границы с Мексикой
- ↑ Власти Техаса заявили об усилении контроля над границей с Мексикой
- ↑ Флорида отправила в Техас дополнительные силы национальной гвардии
- ↑ СМИ: жители Техаса недовольны несвоевременной поездкой Байдена на границу
- ↑ Техасские политики пообещали работать над референдумом о независимости
- ↑ Gov. Little, Republican Governors band together, issue joint statement supporting Texas' Constitutional Right to Self-Defense .
- ↑ Republican Governors Band Together, Issue Joint Statement Supporting Texas’ Constitutional Right to Self-Defense
- ↑ Fox: генпрокуроры 26 республиканских штатов США выступили в защиту Техаса
- ↑ Joe Biden Faces Growing Calls to Federalize Texas National Guard . Newsweek (25 студзеня 2024).
- ↑ Schneider, Andrew (January 24, 2024). "Governor Abbott signals potential defiance of Supreme Court's border ruling". Houston Public Media. Праверана January 25, 2024.
- ↑ "Editorial: Are Abbott and Paxton creating a constitutional crisis at border?". San Antonio Express-News. January 18, 2024. Праверана January 25, 2024.
- ↑ Новости, Р. И. А.. "Гражданская война": в США пришли в ужас из-за конфликта в Техасе (руск.). РИА Новости (13 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ "Судный день США": Техас идёт войной на Вашингтон - СвПресса - Новости. Новости сегодня. Новости 27 января 2024. Новости 27.01.2024. Новости мира и России. (руск.). svpressa.ru (27 студзеня 2024). Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ Грузовики идут на Техас
- ↑ Большинство опрошенных американцев поддержали меры Техаса по защите от мигрантов