Суратхані[3] (тайск.: สุราษฎร์ธานี) — горад у аднайменнай правінцыі на поўдні Тайланда, пры ўпадзенні ракі Тапі ў бухту Бандон, за 640 км на паўднёвы захад ад Бангкока. Суратхані з’яўляецца цэнтрам горназдабыўной прамысловасці і лесагандлю. Порт горада з’яўляецца важнай рыбалавецкай гаванню.

Суратхані
тайск.: เทศบาลนครสุราษฎร์ธานี
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 68,97 км²[1]
Вышыня цэнтра
9 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 130 703 чал. (31 снежня 2017)[2]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
84000
Афіцыйны сайт
suratcity.go.th (тайск.)
Суратхані на карце Тайланда
Суратхані (Тайланд)
Суратхані
Суратхані (Тайланд)
Суратхані

Вакол горада размешчаны плантацыі какосавых пальмаў. За 30 км на захад ад горада размешчаны аэрапорт, які выкарыстоўваецца для транзіту на востраў Самуй, з якім Суратхані звязваюць паромныя зносіны. Чыгуначная станцыя Суратхані на паўднёвай лініі чыгункі, якая злучае Бангкок з Паўднёвым Тайландам, знаходзіцца за 15 км ад горада.

Зноскі

  1. а б http://info.dla.go.th/public/surveyInfo.do?cmd=surveyForm&orgInfoId=6985
  2. http://stat.dopa.go.th/stat/statnew/statTDD/views/showZoneData.php?rcode=8499&statType=1&year=60
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — карта Тайланда