Сурынам — адна з галоўных рэк дзяржавы Сурынам. Яе выток размяшчаецца на Гвіянскім нагор’і побач з гарамі Вільгельміна. Даўжыня ракі — 480 км.

Сурынам
Характарыстыка
Даўжыня
  • 480 км
Расход вады 440 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Вусце Атлантычны акіян
 • Каардынаты 5°55′30″ пн. ш. 55°10′16″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян
Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На рацэ ёсць некалькі парогаў і плацін, найбуйнейшая з якіх называецца Афабакадам. Вадасховішча Бракапонда падзяляе раку на дзве часткі. Верхняя частка амаль цалкам знаходзіцца ў акрузе Сіпалівіні, а ў ніжнім працягу рака праходзіць па тэрыторыі акругаў Бракапонда, Пара, Камевейне, Ваніка і Парамарыба.

Сурынам працякае праз гарады Пакігрон, Бракапонда, Берг-эн-Дал, Ёдэнсаване, затым дабіраецца да сталіцы Парамарыба, каля горада Ньіў-Амстэрдам зліваецца з ракой Камевейне і пасля гэтага адразу ўпадае ў Атлантычны акіян.

Масты правіць

У 2000 годзе прэзідэнтам Сурынама ў Парамарыба быў афіцыйна адкрыты мост імя Жуля Альберта Вейденбоса, які адкрывае доступ да ўсходняй частцы краіны. У 50 км на поўдзень ад Парамарыба раку таксама перасякае драўляны мост.