Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ, фр.: Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle, OMPI; англ.: World Intellectual Property Organization, WIPO) — міжнародная арганізацыя, якая займаецца адміністраваннем шэрагу ключавых міжнародных канвенцый у галіне інтэлектуальнай уласнасці, у першую чаргу Бернскай Канвенцыі аб ахове літаратурных і мастацкіх твораў і Парыжскай Канвенцыі аб ахове прамысловай уласнасці. З 1974 года таксама выконвае функцыі спецыялізаванай ўстановы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях творчасці і інтэлектуальнай уласнасці.

Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці

Organisation Mondiale de la Propriété Intelectuelle
World Intellectual Property Organization
     Дзяржавы-члены САІУ
Міжнароднае бюро (Сакратарыят) Сцяг Швейцарыі Жэнева
Тып арганізацыі Міжнародная арганізацыя
Афіцыйныя мовы англійская, арабская, іспанская, кітайская, руская, французская[1]
Заснаванне
Канвенцыя САІУ 14 ліпеня 1967[2]
Матчыная арганізацыя Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
Член у 185 дзяржаў-членаў
www.wipo.int
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўнічасць правіць

У цяперашні час членамі САІУ з'яўляюцца 185 дзяржаў або больш за 90 % краін свету, на пасяджэннях арганізацыі статус назіральніка маюць каля 250 НДА і МПА. Сакратарыят САІУ або Міжнароднае бюро размешчаны ў Жэневе і мае штатных супрацоўнікаў, якія прадстаўляюць больш за 90 краін. Генеральным дырэктарам арганізацыі з 1 кастрычніка 2008 г. з'яўляецца Фрэнсіс Гары.

Зноскі

  1. Мовы функцыянавання Афіцыйнага сайта САІУ (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2012. па стане на 2 чэрвеня 2009 г. (Праверана 5 чэрвеня 2009)
  2. Канвенцыя, якая засноўвае ВОИС (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2010. Праверана 3 лістапада 2012. (Праверана 21 чэрвеня 2009)

Літаратура правіць