Сусветная выстаўка (1904)

(Пасля перасылкі з Сусветная выстаўка, 1904)

Сусветная выстаўка павінна была прайсці ў горадзе Сент-Луісе (ЗША) у 1903 годзе — у год стагоддзя Луізіянскай куплі. Па розных прычынах адкрыццё выстаўкі было перанесена на май 1904 года, а доўжылася яна да 1 снежня.

У Сент-Луісе выставачны рух дасягнуў піка гігантаманіі: у велізарных павільёнах былі бязладна перамяшаны стылі розных эпох і народаў.

Адметнай рысай гэтай выстаўкі быў яе размах. Адзін толькі сельскагаспадарчы павільён займаў 324 тысячы кв. метраў, а ўсяго да выстаўкі было пабудавана 1500 будынкаў, злучаных дарожкамі агульнай даўжынёй 120 км. Нават асноўныя павільёны немагчыма было абыйсці менш чым за тыдзень. Амаль усе павільёны былі з гіпсу і разлічаны на недоўгачасовае выкарыстанне, аднак у дзвюх з іх дагэтуль змяшчаюцца асноўныя музеі горада — мастацкі і гістарычны.

У рамках выстаўкі ў Сент-Луісе былі праведзены Летнія Алімпійскія гульні 1904 года. Акрамя таго, увазе гледачоў былі прадстаўлены новыя забавы — «чалавечы заапарк» з прадстаўнікамі туземных плямёнаў Афрыкі і Акіяніі і шматгадзінныя рэканструкцыі бітваў англа-бурскай вайны, у якіх бралі ўдзел ветэраны вайны, уключаючы генералаў абодвух бакоў.

У сувязі з правядзеннем выстаўкі атрымалі папулярнасць новыя віды харчовых прадуктаў (напр., марожанае ў вафлевай шкляначцы і Dr Pepper). Адбыліся прэм'еры новых музычных твораў, у тым ліку з выкарыстаннем найбуйнейшага ў свеце аргана.