Сусветная федэрацыя катоў
Сусветная федэрацыя катоў (англ.: World Cat Federation, WCF) — міжнароднае аб’яднанне феліналагічных клубаў. У яе склад уваходзяць каля 370 арганізацый аматараў катоў з розных краін[1].
World Cat Federation | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | cat registry[d] і парасонавая арганізацыя[d] |
Кіраўнікі | |
Кіраўнік | Anneliese Hackmann |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1988 |
wcf-online.de | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Сусветная федэрацыя катоў была заснавана ў 1988 годзе ў Рыа-дэ-Жанэйра. Яе стварылі тры клуба, якія былі незадаволены малой дэмакратычнасцю тых федэрацый, якія існавалі ў той час.
Мэты правіць
Сусветная федэрацыя катоў аб’ядноўвае 93 асацыяваныя арганізацыі і 66 нацыянальных арганізацый з 18 краін.
Напрамкі іх дзейнасці наступныя[2]:
- усталяванне міжнародных зносін паміж клубамі катоў;
- распрацоўка і зацвярджэнне стандартаў парод;
- прадстаўленне выставачных ліцэнзій;
- кантроль за выкананнем выставачных правіл;
- ліцэнзаванне суддзяў;
- рэгістрацыя гадавальнікаў.
Структура правіць
Федэрацыя з’яўляецца адкрытай і дэмакратычнай арганізацыяй. Яна прызнае многія феліналагічныя сістэмы свету і радаводныя дакументы розных заводчыкаў. Сярод партнёраў Федэрацыі ёсць TICA (ЗША), FIFe (Чэхія), GCCF (Вялікабрытанія) і CFA (ЗША); суддзі гэтых арганізацый часта ўдзельнічаюць у выстаўках Федэрацыі.
Прэзідэнт Федэрацыі Анеліз Хакман з’яўляецца дэпутатам Еўрапарламента. Федэрацыя прымае актыўны ўдзел у абмеркаванні еўрапейскага заканадаўства па пытаннях, якія датычацца жывёл[3].
Зноскі
- ↑ kd-deuter. «WCF — World Cat Federation Архівавана 20 снежня 2017.». www.wcf-online.de
- ↑ Statutes of the WCF World Cat Federation. Архівавана 29 красавіка 2021.
- ↑ Welcome to the website of the World Cat Federation eV" Архівавана 9 сакавіка 2021.. World Cat Federation