Сусветны энергетычны крызіс (2021—2022)

Сусветны энергетычны крызіс пачаўся ў кастрычніку 2021 года.

Цэны на прыродны газ у Еўропе і Злучаных Штатах, з 2018 па ліпень 2022 года.                      Вялікабрыятанія                      Еўропа                      ЗША

Цэны на прыродны газ у Еўропе імкліва выраслі за апошнія месяцы на фоне пераходу на аднаўляльныя крыніцы энергіі і скарачэння паставак з Нарвегіі, Расіі і ЗПГ з ЗША, а таксама больш высокага попыту на энергію.

У пачатку жніўня ф’ючэрсы на газ у Еўропе гандляваліся ў раёне 515 долараў за тысячу кубаметраў, да канца верасня яны выраслі больш чым удвая, а ў пачатку кастрычніка перавысілі рэкордныя 1900 дол. за тысячу кубаметраў. Пазней, 6 кастрычніка, сума апусцілася да 1937 дол. за тыс. кубоў, але цэны ўсё роўна заставаліся высокімі. Па даных лонданскай біржы ICE Futures, на 20 кастрычніка газ гандляваўся за 1125 долараў за тысячу кубаметраў. На 29 кастрычніка цэны рэзка ўпалі да 838 долараў, аднак праз дзень зноў скакнулі да ранейшай велічыні[1]. Чакаўся яшчэ больш буйны рост да канца года[2][3]. У канцы снежня цана на газ упершыню ў гісторыі дасягнула 2220 долараў за тысячу кубаметраў[4], але тут жа рушыў рэзкі абвал цэны.

Дадзеная сітуацыя звязаная з некалькімі фактарамі[5]:

Зноскі