Сухажылле[1] — шчыльнае, эластычнае ўтварэнне са злучальнай тканкі, канцавая структура папярочна-паласатых цягліц, з дапамогай якіх яны прымацоўваюцца да костак шкілета.

Сухажылле

Ахілава сухажылле.
Лацінская назва tendo

Сухажылле складаецца з кампактных паралельных пучкоў калагенавых валокнаў, паміж якімі размешчаны шэрагі фібрацытаў (тэндацытаў). Часцей у фарміраванні сухажылляў ўдзельнічае калаген тыпу I, таксама сустракаюцца валокны калагену тыпаў III і V. Пучкі калагена ўтрымліваюцца разам протэагліканамі. Паралельна ходу калагенавых валокнаў размешчаны крывяносныя сасуды, якія маюць папярочныя анастамозы.

Зноскі

Літаратура правіць