Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі (араб. القُوَّاتُ البَرِّيَّةُ المَلَكِيَّة السُّـعُودِيَّة‎‎) — найбуйнейшы па колькасці і найстарэйшы від Узброеных сіл Саудаўскай Аравіі.

Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі
араб. الجيش السعودي‎‎
Эмблема СВ КСА.
Гады існавання 1745наш час
Краіна  Саудаўская Аравія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Саудаўскай Аравіі
Уваходзіць у Узброеныя сілы Саудаўскай Аравіі
Тып сухапутныя войскі
Складаецца з
Колькасць 75 000 чалавек (станам на 2021 год[1])
Войны #Удзел ва ўзброеных канфліктах
Удзел у
Знакі адрознення
Сайт rslf.gov.sa (ар.)(англ.)

Гісторыя правіць

Сучасная саудаўская армія лічыць датай свайго стварэння 1745 год[2]. У другой палове XX стагоддзя сухапутныя войскі падвергліся рэфармаванню. Штуршкамі, якія прывялі да гэтага, сталі араба-ізраільскі канфлікт 1947—49, Ісламская рэвалюцыя ў Іране і вайна ў Персідскім заліве. У 2000 годзе ўрад Саудаўскай Аравіі выдзеліў некалькі мільярдаў долараў на павелічэнне асабістага складу і мадэрнізацыю сухапутных войскаў.

Удзел ва ўзброеных канфліктах правіць

Спіс войнаў і канфліктаў, дзе былі задзейнічаны сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі:

Структура правіць

Сухапутныя войскі ўключаюць у свой склад 4 бранятанкавыя, 5 механізаваныя, 4 пяхотныя брыгады. 12-я бранятанкавая і 6-я механізаваная брыгады размяшчаюцца ў ваенным гарадку каля Табука. 4-я бранятанкавая і 11-я механізаваная брыгады размешчаны ў раёне Хаміс Мушайта. 20-я і 8-я механізаваныя брыгады разгорнуты каля Дхафра аль-Баціна. 10-я механізаваная брыгада разгорнута ў Шаравра, якая знаходзіцца недалёка ад мяжы з Еменам і прыкладна ў 150 кіламетрах ад Замака[3].

Нягледзячы на тое, што ў 1970-х і 1980-х гадах сфармаваны некалькі новых падраздзяленняў і павялічана агульная мабільнасць войскаў, колькасць персаналу арміі павялічылася нязначна. Арміі не хапае каля 30% асабістага складу. Гэтая праблема пагаршаецца змякчэлай ваеннай палітыкай[3].

Бранятанкавыя войскі правіць

  • 4-я бранятанкавая брыгада
  • 6-я бранятанкавая брыгада
  • 7-я бранятанкавая брыгада
  • 8-я бранятанкавая брыгада
  • 10-я бранятанкавая брыгада
  • 12-я бранятанкавая брыгада

Саудаўскія бранятанкавыя войскі дзеляцца на брыгады. У кожнай бранятанкавай брыгадзе маецца танкавая разведвальная рота, тры танкавыя батальёны па 35 танкаў (у сярэднім), адзін механізаваны пяхотны батальён і адзін артылерыйскі батальён з 18 самаходнымі гарматамі. Пры батальёнах знаходзяцца свае інжынерныя, лагістычныя і медыцынскія роты[4].

Механізаваныя войскі правіць

  • 11-я механізаваная брыгада
  • 12-я механізаваная брыгада
  • 13-я механізаваная брыгада
  • 14-я механізаваная брыгада
  • 20-я механізаваная брыгада

Механізаваныя брыгады ўключаюць у свой склад разведвальныя і медыцынскія роты, па адным танкавым батальёне з 40 танкамі, тры механізаваных пяхотных батальёна і артылерыйскі батальён. Кожная брыгада мае як мінімум 24 супрацьтанкавыя кіраваныя ракеты, а таксама некалькі мінамётаў[4].

Пяхота правіць

  • 16-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 17-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 18-я матарызаваная пяхотная брыгада
  • 19-я матарызаваная пяхотная брыгада

Кожная пяхотная брыгада складаецца з трох матарызаваных, артылерыйскага і дапаможнага батальёнаў. Пяхотныя брыгады сухапутных войскаў не варта блытаць з брыгадамі Нацыянальнай гвардыі Саудаўскай Аравіі[4].

Паветрана-дэсантныя падраздзяленні і спецыяльныя сілавыя структуры правіць

  • 1-я паветрана-дэсантная брыгада
    • 4-ы паветрана-дэсантны батальён
    • 5-ы паветрана-дэсантны батальён
    • 64-я брыгада спецыяльнага прызначэння

Паветрана-дэсантная брыгада месціцца паблізу горада Табука. Брыгада ПДВ уключае 5 батальёнаў. Спецпрызн Саудаўскай Аравіі ўяўляе самастойнае баявое падраздзяленне[4].

Артылерыя правіць

  • 14-ы артылерыйскі батальён
  • 15-ы артылерыйскі батальён
  • Батальён 18-га ракетнага дывізіёна

Узбраенне і ваенная тэхніка правіць

Станам на 2010-я гады Сухапутныя войскі Саудаўскай Аравіі размяшчалі:

Танкі
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
M1 Abrams   ЗША M1A2S і М1А2 422[5]
M60 Patton   ЗША M60A3 390[6]
AMX-30   Францыя AMX-30SA 250
Баявыя машыны пяхоты
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
M2 Bradley   ЗША M2A2 400[7]
AMX-10P   Францыя 293[6]
Бронетранспарцёры
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
Al-Masmak   Саудаўская Аравія 5 331[8]
M113   ЗША розныя мадыфікацыі 3 112[7]
Panhard M3   Францыя
  Саудаўская Аравія
различные модификации 150[9]
Бронеаўтамабілі
Назва Краіна Мадыфікацыі Колькасць
HMMWV   ЗША розныя мадыфікацыі 1500
Oshkosh M-ATV   ЗША розныя мадыфікацыі 1679[10]
URO VAMTAC   Іспанія 30[11]
Дзідгоры Медэвак   Грузія медыцынская варыяцыя бронемашыны Дзідгоры-1 более 100
Артылерыя
Назва Краіна Класіфікацыя Колькасць
M270 MLRS   ЗША РСЗА 50
Astros II   Бразілія РСЗА 72
PLZ-45   Кітай САУ 54[12]
М109   ЗША САУ 600[13]
AMX-30 AuF.1   Францыя САУ 51
M198   ЗША буксаваная гаўбіца 144
FH70   Вялікабрытанія буксаваная гаўбіца 40
М114   ЗША гаўбіца 534
М102   ЗША буксаваная гаўбіца 300[7]
М101   ЗША гаўбіца 800

Зноскі правіць

  1. IISS (2021). The Military Balance 2021. Routledge. p. 363. ISBN 978-1-032-01227-8.
  2. Wynbrandt, James (англ.)рус.. A Brief History of Saudi Arabia (неопр.). — 1st. — 2004. — С. 353.
  3. а б Pike, John. Royal Saudi Land Forces. www.globalsecurity.org.
  4. а б в г Accéder Google Francais.
  5. The 2006 Saudi Shopping Spree: $2.9B to Upgrade M1 Abrams Tank Fleet. DefenseIndustryDaily.com (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2006. Праверана 28 ліпеня 2011.
  6. а б Royal Saudi Land Forces Equipment. Global Security. Праверана 9 красавіка 2015.
  7. а б в Military Balance 2005- page 135
  8. Al-Masmak Masmak Nyoka Mk2 MRAP Mine Resistant Armored Personnel Carrier technical data sheet - Army Recognition - Army Recognition(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2013. Праверана 25 снежня 2014.
  9. Military Balance 2018, старонка 359.
  10. Lostarmour. lostarmour.info. Праверана 13 красавіка 2019.(недаступная спасылка)
  11. Administrator. 30 VAMTAC's to Saudi Arabia. Праверана 25 снежня 2014.
  12. Artillery: Chinese Guns Conquer Arabia. www.strategypage.com.
  13. Trade Registers (англ.)(недаступная спасылка). armstrade.sipri.org. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2010. Праверана 2 жніўня 2018.

Спасылкі правіць