Сухафру́кты — высушаныя садавіна ці ягады, з астаткавай вільготнасцю каля 20%. Сушацца або натуральным шляхам (напрыклад, на сонцы), або з ужываннем прамысловых метадаў (напрыклад, з дапамогай дэгідратара).

Сухафрукты багатыя на вітаміны (A, B1, B2, B3, B5, B6[1]) і мінеральныя элементы (жалеза, кальцый, магній, фосфар, калій, натрый[1][2]), утрымліваюць каля 250 ккал і 1,5 — 5 г бялку на 100г.[2] Яны маюць працяглы тэрмін захоўвання і не патрабуюць захоўвання ў халодным месцы. Падчас сушкі сухафрукты губляюць большую частку вітаміна C.[3]

У кулінарыі сухафрукты дадаюцца ў выпечку, сухія сняданкі, мюслі, ласункі. Па прычыне ліквідацыі большай частцы натуральнай вільгаці ў працэсе сушкі (можа губляцца 80 працэнтаў першапачатковай масы пладоў) маюць інтэнсіўны, часта вельмі салодкі ці кісла-салодкі смак і своеасаблівы водар.

Віды сухафруктаў правіць

Зноскі

  1. а б Dried fruit information Архівавана 9 кастрычніка 2007. (англ.)
  2. а б «Dried fruit» (англ.) на сайце answers.com
  3. «Витамины» Архівавана 10 жніўня 2018. на сайте «Клиническая иммунология», таблица «Содержание витаминов С и Р в растительных продуктах»

Спасылкі правіць