Сухлянка двухгадовая
Сухля́нка двухгадовая (Coltricia perennis) — від губавых базідыяльных грыбоў сямейства гіменахетавых.
Сухлянка двухгадовая | |||||||||||||||||||||
Сухлянка двухгадовая, Беларусь | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьПладовыя целы маюць шапку і добра развітую ножку. Шапкі акруглыя, крыху лейкападобныя, часам зрастаюцца паміж сабой, тонкія, мяккаскурыстыя або скурыстыя. Паверхня шапкі аксаміцістая, з шэрымі, бурымі і жоўта-карычневымі зонамі або амаль аднатонная буравата-карычневая. Споры часта таўстасценныя, з гладкай абалонкай, эліпсоідныя.
Пашырэнне
правіцьКасмапаліт. На Беларусі расце па ўсёй тэрыторыі ў хвойных і мяшаных лясах на пясчанай глебе, трапляецца часта.
Неядомы грыб.
Літаратура
правіць- А. І. Галаўко. Сухлянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.