Сцяг Валоніі ці бравы певень (фр.: coq hardi) ці Валонскі Певень (валон.: cok walon) — сімвал Валоніі і Французскай супольнасці Бельгіі. Сцяг уяўляе сабою выяву чырвонага пеўня з паднятай правай нагой і закрытай дзюбай на жоўтым фоне. Певень глядзіць у дрэўкавы край. Колеры ідэнтычныя са сцягам горада Льежа. Таксама сцяг выкарыстоўваецца Валонскім Рухам.

Валонія
Бельгія
Зацверджаны 15 ліпеня 1998
Прапорцыя 2:3
Аўтар сцяга П'ер Паўлус

Стварэнне сцяга правіць

Сцяг быў створаны ў 1913 годзе мастаком П'ерам Паўлусам.

Афіцыйнае прыняцце правіць

3 ліпеня 1991 года Французская супольнасць прыняла сцяг Валоніі ў якасці іх афіцыйнага сімвала.

15 ліпеня 1998 года рэгіён зацвердзіў сцяг у якасці афіцыйнага сімвала Валоніі.

Спасылкі правіць