Сцяг Вермонта (англ.: Flag of Vermont) — адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Вермонт.

Вермонт
 ЗША
Зацверджаны 1 чэрвеня 1923
Прапорцыя 3:5

Сучасны варыянт сцяга быў прыняты Генеральнай Асамблеяй Вермонта 1 чэрвеня 1923 года. Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:1,66 (альбо 3:5) з сінім (блакітным) фонам і размешчаным па цэнтры гербам штата.

Да 1923 года выкарыстоўваўся сцяг Рэспублікі Вермонт і два сцягі, падобныя на сцяг ЗША.