Сцяг Вісконсіна (англ.: Flag of Wisconsin) - адзін з сімвалаў амерыканскага штата Вісконсін.

Вісконсін
Зацверджаны 1 чэрвеня 1980
Прапорцыя 2:3

Сцяг штата Вісконсін уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з размешчанай па цэнтры пячаткай штата, у цэнтры якой надпіс па крузе "E Pluribus Unum" (лац.: З шматлікіх - адзінае). Першапачатковы варыянт сцяга быў распрацаваны ў 1863 годзе для палкоў з Вісконсіна, якія ўдзельнічалі ў баях падчас Грамадзянскай вайны у ЗША. У 1913 годзе гэты сцяг стаў сцягам штата.

Так як палова сцягоў штатаў ЗША маюць аднолькавы дызайн - сіняе палотнішча з пячаткай штата, - для адрознення ад іншых падобных сцягоў, у 1980 годзе на сцяг былі дададзеныя надпісы. Уверсе - WISCONSIN (бел.: Вісконсін), унізе - 1848, год ўваходжання штата ў ЗША.