Сцяг Драгічына — сцяг горада Драгічына і Драгічынскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Драгічын і Драгічынскі раён
Беларусь
Зацверджаны 2 снежня 2008
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг Драгічына ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох роўнавялікіх вертыкальных палос: дзвюх блакітнага колеру, размешчаных па краях, і цэнтральнай паласы белага колеру, на якой намаляваны герб горада Драгічына.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць