Дзяржаўны сцяг Арабскай Рэспублікі Егіпет.

Егіпет
Зацверджаны 4 кастрычніка 1984
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг ваенна-марскіх сіл

Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Сцяг узброеных сіл

Суадносіны бакоў 2:3. Уяўляе сабой трыкалор з гарызантальна размешчанымі роўнавялікімі палосамі чырвонага, белага і чорнага колераў. У цэнтры сцяга на белай паласе змешчаны т. н. «Арол Саладзіна».

Прыняты ў 1984 годзе. Выкарыстоўваецца на сушы як грамадзянскі і дзяржаўны сцяг і на моры як грамадзянскі сцяг. Чырвоны колер сімвалізуе барацьбу з каланіяльным рэжымам, белы — «бяскроўную» рэвалюцыю 1952 года, чорны — заканчэнне прыгнёту брытанскага каланіяльнага рэжыму. Залаты арол — сімвал Саладзіна (Салах ад-Дзін), егіпецкага султана, які ўзначаліў ў XII стагоддзі барацьбу з крыжакамі.

Першы дзяржаўны сцяг Егіпта быў зацверджаны каралеўскім дэкрэтам ў 1923 годзе, пасля таго, як Егіпет атрымаў незалежнасць ад Вялікабрытаніі (16 сакавіка 1922 года). На зялёным полі гэтага сцяга быў размешчаны паўмесяц і тры зоркі. У 1958 годзе прэзідэнт Егіпта прыняў іншы сцяг — чырвона-бела-чорны трыкалор з палосамі, размешчанымі гарызантальна. На белай паласе знаходзіліся 2 зялёныя зоркі. У 1972 годзе зоркі на сцягу былі замененыя залатым сокалам. У 1984 годзе залаты сокал быў зменены залатым арлом («арлом Саладзіна»). Так сцяг прыняў свой сучасны выгляд.