Сцяг Касцюковічаў

Сцяг Касцюковічаў — адзін з афіцыйных сімвалаў горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна. Сцяг і герб Касцюковічаў зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2005 г. № 1.

Касцюковічы
Беларусь
Зацверджаны 3 студзеня 2005
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнты якога намалявана гербавая эмблема – два залатых перакрыжаваных жытніх коласа, якія суправаджаюцца ўверсе залатым гарлачом, унізе – сярэбранай падковай.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць