Дзяржаўны сцяг Ліберыі нагадвае сцяг ЗША і складаецца з 11 чырвоных і белых (6 чырвоных і 5 белых) палос і сіняга поля з белай зоркай. Адзінаццаць палос абазначаюць 11 подпісаў на дэкларацыі незалежнасці, прычым чырвоны колер сімвалізуе адвагу, а белы маральныя асновы. Белая зорка сімвалізуе вызваленне рабоў, а сіні квадрат — афрыканскі кантынент.

Ліберыя
Зацверджаны 16 ліпеня 1847
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 10:19

9 красавіка 182716 ліпеня 1847

Сцяг Ліберыі з'яўляецца самым распаўсюджаным сцягам сусветнага гандлёвага флоту (каля 1600 судоў іншых краін ходзяць пад гэтым сцягам). Дадзены факт тлумачыцца таннасцю пошлін за выкарыстанне сцяга ў параўнанні з іншымі краінамі. Пошліны за выкарыстанне сцяга складаюць істотную частку даходаў казны Ліберыі.