Сцяг Наваполацка

Сцяг Наваполацка — сцяг горада Наваполацк Полацкага раёна. Сцяг і герб зарэгістраваны у Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2002 г. № 89.

Наваполацк
Беларусь
Зацверджаны 4 ліпеня 2002
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй траціне якога размешчана белая вузкая паласа, над паласой — белы гарлачык з двума белымі разгорнутымі стылізаванымі пялёсткамі.

Гл. таксама правіць