Сцяг Пераброддзя

Сцяг Пераброддзя — сцяг вёскі Пераброддзе Мёрскага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Вёска Пераброддзе
Беларусь
Зацверджаны 2 чэрвеня 2009
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг Пераброддзя ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размешчана апраўленая белай аблямоўкай выява герба Пераброддзя. У ніжняй частцы палотнішча размешчаны дзве хвалістыя паласы белага колеру.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць