Сцяг Тэнэсі (англ.: Flag of Tennessee) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Тэнесі.

Тэнесі
ЗША
Зацверджаны 17 красавіка 1905
Прапорцыя 2:3
Аўтар сцяга Лерой Рывес

1 мая 189717 красавіка 1905

Апісанне сцяга правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго - тры белых зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз цэнтры любых з двух зорак не была раўналежна бакам сцяга.

Сімволіка сцяга правіць

Тры зоркі сімвалізуюць тры асноўныя часткі штата - Усходні, Сярэдні і Заходні Тэнэсі. Сіні круг, на які змешчаны зоркі, сімвалізуе адзінства штата. Сіняя паласа ў вольнай часткі, са слоў аўтара сцяга палкоўніка Лероя Рывеса (англ.: LeRoy Reeves), нясе дэкаратыўную функцыю. Часопіс National Geographic ў кастрычніку 1917 года памылкова паведамляў, што зоркі сімвалізуюць штат Тэнэсі як трэці штат, які ўвайшоў у склад ЗША, пасля першапачатковых трынаццаці.

Эмблема, намаляваная ў цэнтры сцяга, выкарыстоўваецца ў сімволіцы некаторых буйных кампаній (Першы Банк Тэнэсі) і спартыўных каманд штата (футбольная каманда Тэнэсі Тайтанс з Нацыянальнай футбольнай лігі).