Сцяг Цырына
Сцяг Цырына — сцяг вёскі Цырын Карэліцкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2009 г. № 450.
Цырын | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 9 верасня 2009 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне правіць
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога на добрым боку размешчана гарызантальная паласа жоўтага колеру, якая складае адну пятую яго шырыні. У цэнтры на паласе намаляваны алень натуральнага колеру, паміж яго рогамі — жоўты крыж.
Гл. таксама правіць
Спасылкі правіць
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2009 г. № 450.(недаступная спасылка)