Дзяржаўны сцяг Чада — прыняты 6 лістапада 1959 года. Амаль ідэнтычны сцягу Румыніі.

Чад
Зацверджаны 6 лістапада 1959
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Апісанне і сімволіка правіць

Сцяг Чада складаецца з трох вертыкальных палосаў: сіняй, жоўтай і чырвонай. Ён уяўляе сабой камбінацыю сцяга Францыі, былой метраполіі, і панафрыканскіх колераў (зялёнага, жоўтага, чырвонага).

Колеры маюць наступнае значэнне:

  • Сіні колер сімвалізуе неба, надзею і ваду.
  • Жоўты колер увасабляе сонца і пустыню ў паўночнай частцы краіны.
  • Чырвоны колер сімвалізуе прагрэс, адзінства, а таксама кроў, пралітую за незалежнасць Чада.