Сцяг Чачэрска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Чачэрск Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 лютага 2001 года № 50.

Чачэрск
Беларусь
Зацверджаны 21 лютага 2001
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін

Апісанне правіць

Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, на правым боку якога белы шаўрон зубцамі дагары. Сцяг горада Чачэрска мае тыя ж колеры і асноўную фігуру герба.

Сцяг і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Чачэрскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 верасня 2000 года № 30. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін[1].

Гл. таксама правіць

Зноскі