Сцяпан Мікалаевіч Халтурын

Сцяпан Мікалаевіч Халтурын (2 студзеня 1857, в

Сцяпан Мікалаевіч Халтурын (2 студзеня 1857, в. Верхнія Жураўлі, Вяцкая губерня — 3 красавіка 1882, Адэса) — расійскі рабочы-рэвалюцыянер.

Сцяпан Мікалаевіч Халтурын
Дата нараджэння 21 снежня 1856 (2 студзеня 1857)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 сакавіка (3 красавіка) 1882 (25 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Партыя
  • Народная воля[d]
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер, тэрарыст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Расійскі рабочы-рэвалюцыянер. Арганізатар (1878) і кіраўнік (з В. П. Абнорскім) «Паўночнага саюза рабочых». 3 1879 года ў «Народнай волі». У лютым 1880 года, каб здзейсніць замах на Аляксандра II, учыніў выбух у Зімнім палацы (цар уцалеў), дзе працаваў сталяром.

3 сакавіка 1881 года член Выканкома «Народнай волі». Пакараны смерцю (павешаны) за ўдзел у забойстве (сакавік 1882 года) адэскага ваеннага пракурора.

Памяць правіць

У Мінску яго імя носіць вуліца і 2 завулкі (1957).

Зноскі

  1. Халтурин Степан Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць

  • Халтурын Сцяпан Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Т.16. — Мінск, 2003. — С.533.
  • Халтурин Степан Николаевич // Их именами названы…: энциклопедический справочник.- Минск,1987.- С.642.
  • Халтурин Степан Николаевич // Минск: энциклопедический справочник — Минск,1983.-С.422.