Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі
Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі (6 студзеня 1912, Чавусы — 6 снежня 1978) — беларускі юрыст.
Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 снежня 1978 (66 гадоў) |
Род дзейнасці | юрыст |
Месца працы | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Працоўную дзейнасць пачаў рахункаводам калгаса. З 1938 г. служыў у радах Чырвонай Арміі. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце, пры абароне Масквы быў цяжка паранены. У 1943–1944 гг. працаваў ва ўпраўленні кадраў Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання.
Закончыўшы гадавыя ленінскія курсы пры ЦК ВКП(б), у 1945 г. вярнуўся на беларускую зямлю. З 1945 па 1948 гг. знаходзіўся на партыйнай рабоце ў апараце ЦК КПБ. У 1946 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 1951 г. завяршыў вучобу ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС i абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Кіраваў сектарам права Інстытута філасофіі АН БССР, аддзелам прававых навук, працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У.І. Леніна.
Навуковую дзейнасць прысвяціў юрыдычнай навуцы. Асабістую ўвагу ўдзяляў даследаванням, прысвечаным станаўленню i развіццю дзяржаўнасці Беларусі. Па гэтай тэме абараніў доктарскую дысертацыю. Апублікаваў больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана калектыўная праца – двухтомнік “Гісторыя дзяржавы i права Беларускай ССР”.
Зноскі
Літаратура правіць
- Маргунскі Сцяпан Парфёнавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Маргунскі Сцяпан Парфёнавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
Спасылкі правіць
- Сцяпан Парфёнавіч Маргунскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)