Сымон Кананіт таксама Сымон Зілот (грэч. Σίμων ο Κανανίτης) — вучань, паслядоўнік і апостал Ісуса Хрыста. адзін з дванаццаці апосталаў. У Новым Запавеце зусім мала запісаў пра яго. Некалькі псеўдабіяграфічных пісанняў былі звязаны з ім, а Іеранім не ўключыў Сымона ў свой спіс De Viris Illustribus.

Сымон Кананіт
Апостал Сымон Кананіт пэндзля Рубенса
Апостал Сымон Кананіт пэндзля Рубенса
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 107
Месца смерці
У ліку святы
Дзень памяці 10 мая і 28 кастрычніка
Маці Mary of Clopas[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Імя Сымона падаецца ва ўсіх сінаптычных Евангеллях і Дзеях, якія даюць спіс апосталаў, без далейшай інфармацыі пра іх:

«Абраў Сымона, якога Ён назваў Пятром, і Андрэя, брата яго, і Якава, і Яна, Філіпа і Варфаламея, Мацвея, Фаму, і Якава Алфеева і Сымона, які зваўся Кананіт і Іуда Якаўлева і Іуду Іскарыёта, які потым стаўся прадажнікам» (Лукі 06:14-16)

Каб адрозніваць яго ад Сымона Пятра, ён названы Кананітам (Матфея 10:4; Марка 3:18), таксама ў спісе апосталаў у Лукі 6:15, паўтараецца ў Дзеях 1:13, як Зілот («Фанатык»). Абедзве мянушкі паходзяць ад яўрэйскага слова Кана, што значыць руплівы за веру, хоць Еранім і іншыя лічылі находжанне слова ад горада Кана ці нават з вобласці Ханаан.

У Евангеллях, Сымон Кананіт ніколі не атаясамліваецца з Сымонам, братам Ісуса, які згадваецца ў Марка 6:3:

«ці не цясляр Ён, сын Марыін, брат Якава, Ясіі, Іуды і Сымона? ці не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І паняверыліся ў Ім.»

Каталіцкая энцыклапедыя выказвае меркаванне, што Сымон Кананіт мог быць адным і тым жа чалавекам, што Сімяон Ерусалімскі і Сымон, брата Ісуса. Ён мог быць стрыечным братам Ісуса альбо сынам Язэпа ад папярэдняга шлюбу.

Праваслаўная традыцыя падае, што Хрыстос ператварыў ваду ў віно падчас вяселля Сымона. Яго назвалі фанатыкам таму, што ўбачыўшы гэты цуд, Сымон пакінуў родны дом, сваіх бацькоў і нявесту і рушыў услед за Хрыстом. Таксама лічыцца, што пасля Пяцідзесятніцы, ён для пропаведзі Евангелля накіраваўся ў Маўрытанію.

Згодна іншай традыцыі, ён адна асоба з Сіманам Ерусалімскім, які стаў другім біскупам Іерусаліма, хоць ён нарадзіўся ў Галілеі.

Зноскі