Сын

дзіця, просты нашчадак мужчынскага полу

Сын — ступень роднасці, дзіцё мужчынскага полу адносна бацькоў. Жаночы адпаведнік — дачка.

Сацыяльныя пытанні датычна сыноў правіць

У даіндустрыяльным грамадстве і некаторых сучасных краінах з аграрнай эканомікай, сыны мелі і маюць большае за дачок значэнне, бо мужчыны фізічна мацнейшыя і таму на многіх работах у сельскай гаспадарцы эфектыўнейшыя, адпаведна іх сацыяльны статус у такім грамадстве вышэйшы.

У Кітаі, дзеля стрымання прыросту насельніцтва, прынята «Палітыка аднаго дзіця». Як яе вынік, афіцыйная статыстыка паказала рост нараджэння хлопчыкаў, што абумоўлена як незаконнай практыкай выбарачных абортаў паводле полу дзіця, так і шырокай практыкай утойвання нараджэння дзяўчынак ад статыстыкі, а таксама іншымі фактарамі.

У некаторых краінах прынятая практыка першародства — перавага сыноў перад дачкамі ў праве спадчыны.